Не павінна быць салдата без імя!

Бабровіч Хрысціна, экскурсавод музея “Спадчына”

ДУА “ВПК “Залужскі дзіцячы сад – сярэдняя школа”

Шмат гадоў прайшло пасля Вялікай Айчыннай вайны, але і сёння сыны, унукі, праўнукі шукаюць сваіх прапаўшых без весткі, загінуўшых бацькоў, дзядоў, прадзедаў.

У краязнаўчым музеі “Спадчына” дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс “Залужскі дзіцячы сад – сярэдняя школа” змяшчаецца інфармацыя пра салдата з Азербайджана, які загінуў у баі каля вёскі Залужжа ў ноч з 29 на 30 чэрвеня 1941 года.

Пры перазахараненні астанкаў загінуўшых воінаў у 1966 годзе на плошчу Бессмяротнасці ў Стоўбцах былі ўстаноўлены экспертызай імёны трох салдат, адзін з іх - Мірсалікаў Мірсадык.

А зусім нядаўна знойдзена імя яшчэ аднаго салдата. 7 мая 2016 года на электронную пошту Стаўбцоўскага патрыятычнага сайта “Голас ветэранаў” прыйшло пісьмо з Расіі, з Сібірскага горада Чалябінска.

Гусеўскі Іван шукаў свайго дзеда Гусеўскага Барыса Парменавіча. Мы даведаліся пра гэта, дзякуючы старшыні ветэранскай арганізацыі Палянскаму Аляксею Мікалаевічу.

У пісьме ўнук паведаміў, што мясцовая жанчына Снітко Любоў Сямёнаўна з жыхарамі вёскі Залужжа харанілі пасля бою загінуўшых воінаў ў адной брацкай магіле. Яна падняла пісьмо, якое выпала з кармана гімнасцёркі салдата. Ён пісаў дадому.

Любоў Сямёнаўна адправіла пісьмо родным загінуўшага салдата.

Праз гады гэта пісьмо з Залужжа было зафіксавана ваенкаматам як існуючы факт і прынята рашэнне лічыць, што салдат Барыс Гусеўскі загінуў у баі 30 чэрвеня 1941 года каля вёскі Залужжа ў Беларусі.

Піянерская дружына “Пунсовыя ветразі” пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Пукач Марынай Вячаславаўнай і кіраўніком народнага музея “Спадчына” Валента Наталіяй Уладзіміраўнай пачалі пошукавую работу.

Піянеры сустрэліся са старажыламі вёскі Залужжа, пабывалі на месцы бою, сабралі матэрыял пра гэтыя падзеі.

Менавіта гэта і стала тэмай гасцёўні “Не павінна быць салдата без імя”, якая прайшла 23 лютага, у дзень Абаронцаў Айчыны.

Падчас размовы ўдзельнікі гасцёўні яшчэ раз звярнуліся да тых трагічных падзей, паслухалі ўспаміны жыхаркі вёскі Залужжа Жыгалавай Ядзвігі Сцяпанаўны, якая вельмі добра памятае тую жудасную ноч з 29 на 30 чэрвеня 1941 года, калі ўзрываліся гарматы, гінулі салдаты, гарэлі хаты вяскоўцаў, а мясцовыя жыхары хавалі сваіх дзяцей ад смерці. Ішла зацікаўленая размова, гучалі вершы і песні ваеннай пары.

Было прынята рашэнне прысвоіць піянерскаму атраду 5 класа імя Барыса Гусеўскага.

Палянскі А.М. расказаў пра дзейнасць ветэранскай арганізацыі, падзякаваў вучняў за цікавую размову, за пошукавую дзейнасць.

Прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых салдат хвілінай маўчання.

Нашчадкі павінны ведаць сваю гісторыю. Гасцёўня закончылася словамі: “Мы памятаем цябе, наш салдат!


Теперь Борис Гусевский уже не пропавший без вести, а погибший в бою. Подтверждающий документ увидите ЗДЕСЬ!